Еўрапейскія дэмакратыі
Пра кнігу: Кніга была ў карыстанні!
Кніга "Еўрапейскія дэмакратыі", напісаная вядомым еўрапейскім аўтарам Юргам Штайнерам, - глыбокае, дасканалае даследаванне еўрапейскіх палітычных інстытутаў. Параўнаўчы падыход у выкладанні матэрыялу выходзіць за нацыянальныя і палітычныя межы і праводзіць аналогію паміж становішчам у Еўропе і Амерыцы. Пацверджаннем адпаведнасці сучаснасці служыць той факт. што яна была перакладзеная на польскую мову і трапіла ў спіс абавязковай літаратуры Міністэрства адукацыі Польшчы.
Тэматыка гэтага выдання ўвабрала ў сабе краіны былога савецкага блоку, руплівы аналіз дробных еўрапейскіх краінаў, а таксама Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі ды Іспаніі.
Кніга "Еўрапейскія дэмакратыі" прапануе новыя раздзелы нікім яшчэ не даследаваных старонак гісторыі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы пасля распаду Савецкага Саюза і раздзел пра ўздым і заняпад камунізму. Аўтар прапануе глыбокі, параўнаўчы аналіз палітычных сістэмаў Заходняй і Усходняй Еўропы, працэсу дэмакратызацыі, нацыянальных і этнічных пытанняў, ролі Германіі, Еўрапейскага Саюза і кансацыяналізму.
Юрг Штайнер - прафесар паліталогіі універсітэта Паўночнай Караліны ў Чэйпел Хіл і Бернскага універсітэта ў Швейцарыі.
Кніга была ў карыстанні (моцна пацёртая вокладка). У наяўнасці 1 асобнік.
-
Аўтар
Юрг Штайнер -
Фармат выдання
195Х280 -
Колькасць старонак
343 -
Год выдання
1996 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Лекцыя -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
700
