Epitaphium: пахавальная культура народаў Вялікага Княства Літоўскага

Пра кнігу: Праблематыка пахавальнай культуры народаў, што пражывалі на землях сучаснай Беларусі і суседніх краін здаўна прыцягвала ўвагу гісторыкаў. Аднак да нядаўняга часу спроб аб’яднаць даследчыкаў адпаведнага кірунку хаця б у межах аднаго праекта не рабілася. Таму адпаведныя распрацоўкі вяліся дастаткова эпізадычна, а іх вынікі публікаваліся ў самых розных выданнях, не звязаных паміж сабой. У гэтым зборніку праблема пастаўлена комплексна – разглядаюцца пахавальныя традыцыі і практыкі прадстаўнікоў розных народаў, канфесій і сацыяльных слаёў у розныя перыяды гісторыі Беларусі – Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і нават міжваеннай Польскай дзяржавы. Менавіта гэта і робіць зборнік унікальным выданнем у Беларусі. У красавіку 2021 г. у НГА Беларусі быў праведзены круглы стол пад назвай «EPITAPHIUM: пахавальная культура земляў былога Вялікага Княства Літоўскага XVI–XIX стст.». Яго матэрыялы для выдадзенага зборніка сталі асновай, да якой былі далучаны яшчэ некалькі артыкулаў, што мелі адпаведную тэматычную скіраванасць. Укладальнікамі зборніка выступілі арганізатары круглага стала – Дзяніс Лісейчыкаў і Сяргей Грунтоў. Кніга адрасуецца спецыялістам-даследчыкам, выкладчыкам і навучэнцам ВНУ, краязнаўцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

ЗМЕСТ:
Ад укладальнікаў
У. Я. Аўсейчык
Пахавальна-памінальная абраднасць Падзвіння (паводле матэрыялаў XIX – пачатку XX ст.)
В. У. Бабкова
«На крыжы смерці сваёй»: галасы шляхты Вялікага Княства Літоўскага з тастаментаў XVI ст.
И. И. Вавренюк
Похоронный обряд евреев Западной Беларуси (1921–1939 гг.)
Д. В. Віцько
Калектыўнае надмагілле пачатку XVIII ст. у вёсцы Студзёнка Бялыніцкага раёна
С. У. Грунтоў
Егіпецкі стыль у мемарыяльнай архітэктуры і надмагільных помніках канца XVIII – пачатку ХХ ст.
С. У. Грунтоў
Інскрыпцыі 1859–1918 гг. на каталіцкіх могілках мястэчка Новы Свержань
Т. В. Іваніцкая
Рытуальны змест местачковага некропаля Паўночна-Заходняй Беларусі ХІХ – пачатку ХХ ст.: архітэктоніка, лексіка,
графіка-арфаграфічныя асаблівасці
Д. В. Лісейчыкаў
«Ходилъ до церкви и тамъ надгробокъ писаныи виделъ...»: кірылічныя надмагіллі XVI–XVII стст.
на землях Вялікага Княства Літоўскага
Д. В. Скварчэўскі
Да пытання атрыбуцыі каменнага колавага крыжа ў Полацку
А. А. Скеп’ян
Як хавалі братчыкаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVIII стст.?
Н. В. Стахно
Пахавальная цырымонія эпохі барока як частка рэпрэзентацыі шляхты
Вялікага Княства Літоўскага
В. В. Урублеўскі
Метрычныя кнігі аб памерлых праваслаўнай канфесіі ў Беларусі другой
паловы XVIII – першай паловы XX ст.: генэзіс і развіццё фармуляра
С. В. Чистяков
Исследования радзивилловской крипты в костёле Найсвятейшего Божьего Тела
в Несвиже в августе 2016 г.

Звесткі пра аўтараў

  • Фармат выдання
    100x100
  • Колькасць старонак
    160
  • Год выдання
    2022
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    500
/public/images/books/E0rFZDR3L4UXmG8Ypn5d.jpg
49.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!