Эпідэмія ружаў
Пра кнігу: «Эпідэмія ружаў» — не проста кніга, пад вокладкай якой сабраныя старыя і новыя вершы Вальжыны Морт. Гэта чарадзейны сад, дзе побач растуць боль і радасць, любоў і вусціш, жорскасць і меланхолія. Сад, у якога няма агарожы, сад, дзе валадараць цені і дзе кожны сам за сябе.
«Я не бачу розніцы паміж рэальнасцю і метафарай. Літаратура змешвае памяць і ўяўленне так, што немагчыма адрозніць адно ад аднаго. У нашай прыродзе так і ёсць: памяць не можа існаваць без уяўлення, а ўяўленне не можа існаваць без памяці. Гэтыя два паняцці існуюць разам.
Разам яны шукаюць нейкую форму: літаратурную, музычную, кінематаграфічную. Тут няма розніцы. Наогул паэзію і літаратуру я бачу як навуку. Біялогія чалавека, анатомія чалавека і літаратурная метафара існуюць для мяне ў адной прасторы.
Метафара – гэта не гуманітарная абстракцыя, а элемент навуковага падыходу да свету. Гэта жаданне знайсці матэматычную або фізічную формулу, з дапамогай якой мы скажам: «Я – гэта ты», «Ты – гэта кніга», «Кніга – гэта паліца кніг», «Паліца – гэта дрэва, з якой яна зроблена, а дрэва – гэта я». Мы ўсе звязаныя адной формулай: розныя рэчы ствараюць асобную прастору, дзе яны могуць быць адным, застаючыся пры гэтым сабою». (Вальжына Морт).
-
Аўтар
Морт Вальжына -
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
100 -
Год выдання
2017 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Логвінаў -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
160