Эла і сябры 2
Пра кнігу: У кнігу вядомага фiнскага пiсьменнiка Цiмы Парвела ўвайшлі неверагодна смешныя аповеды пра другакласніцу Элу і яе сяброў-фантазёраў. Напрыклад, вырашаць яны, што кухарка ў летнiм лагеры - злачынка і ў яе супе зусiм не фасоля, а атрута. Ну як не падсцерагчы яе і не напусцiць жывога задзiрыстага баранчыка? А новы вучань, якi з усiмi б'ецца i нават настаўнiка ўкусiў за лытку, - гэта, вядома, iншапланетнік! I цi не змова гэтых злавесных гуманоiдаў - падгадаваць усiх школьнiкаў, каб пасля з'есцi падчас футбольнага матча?
Усе прыгоды, вядома, заканчваюцца весела. I высновы добрыя: трэба сябраваць, а калi нехта не такi, як усе, не значыць, што ён горшы. Асаблiва цiкавая мадэль паводзiн дарослых, якiя з гумарам зносяць наступствы бурлiвай фантазii дзетак i ўмеюць падтрымаць iх гульню i павярнуць на карысць.
Змест:
Эла і злачынцы
Эла і Патэ
Эла і Задзірака
Эла ў начной школе.
Пераклад з фінскай Алены Казловай
-
Аўтар
Ціма Парвела -
Фармат выдання
170Х215 -
Колькасць старонак
159 -
Год выдання
2019 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Мастацкая літаратура -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
470