Эда Сноры Стурлусана
Пра кнігу: «Эда Сноры Стурлусана», вядомая яшчэ як «Празаічная Эда» і «Малодшая Эда», — не толькі падручнік для маладых скальдаў, але і адна з галоўных крыніцаў нашых ведаў пра міфы старажытнай Скандынавіі. Кніга змяшчае чатыры класічныя раздзелы і два некананічныя і, тым самым, з’яўляецца найбольш поўным з існых перакладаў на сучасныя мовы. У дадатак зборнік утрымлівае неабходныя каментары да празаічнага тэксту і тлумачэнні ўсіх кенінгаў у паэтычных устаўках.
Кніга адрасаваная ўсім аматарам скандынаўскай міфалогіі ды скальдычнай паэзіі.
Пераклад са старажытнаісландскай і каментарыі Яўгена Папакуля.
Яўген Папакуль нарадзіўся ў 1988 годзе ў Наваполацку. Кандыдат філалагічных навук, выкладае міфалогію і шведскую мову ў Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Працуючы над дысертацыяй, пачаў перакладаць шведскія народныя балады на беларускую мову. Гэтыя пераклады, як і пераклады асобных эдычных песень, чытачы маглі пабачыць у часопісах “Маладосць” і “Полымя”.
Перакладае не толькі са шведскай і старажытнаісландскай, але і з фарэрскай ды мовы норн. Натхняецца суровай Поўначчу і коцікамі. У планах на будучыню – працяг працы над “Эдай”.
2 выданне, выпраўленае і дапоўненае.
-
Фармат выдання
145Х210 -
Колькасць старонак
300 -
Год выдання
2024 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Тэхналогія -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
350