Дзівосныя гісторыі на дабранач

Пра кнігу: 77 НОВЫХ ГІСТОРЫЙ на дабранач з ашаламляльнага свету Эрвіна Мозэра!

Дзік Энгельбрэхт захварэў, але доктар Крумкач ведае лекі для ўразлівага кабана. Бацюхны, пасярод зімы каціная сям’я Мурмяўлер засталася без хаты! На шчасце, дружалюбныя суседзі-краты прыходзяць ім на дапамогу і вырываюць утульную нару. Коцік з ліскай здзяйсняюць аварыйную пасадку і сустракаюць вялізнага снежнага чалавека,які клапатліва нясе іх дадому. Хто мае такіх сяброў, таму па плячы ўсе прыгоды, вялікія і маленькія!

У караценькіх тэкстах і неверагодных малюнках Эрвіна Мозэра дзеці ад чатырох гадоў знойдуць мноства ўсяго забаўнага і мудрага. І на душы зробіцца так цёпла і радасна, што хочаш не хочаш, а заснеш.

Эрвін Мозэр напісаў шмат маляўнічых кніг для дзяцей. Яго кнігі намінаваліся на Нямецкую прэмію за кнігі для дзяцей і юнацтва, пісьменнік адзначаны японскай прэміяй “Сава” і Літаратурнай прэміяй “Пацукалоў” горада Гамельн. Сёння гісторыі Эрвіна Мозэра ўвайшлі ў канон сусветнай дзіцячай літаратуры.

  • Аўтар
    Мозэр Эрвін
  • Фармат выдання
    170Х240
  • Колькасць старонак
    240
  • Год выдання
    2021
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Выдавец ІП А. М. Янушкевіч
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    770
39.00 Руб
Ацаніце сайт, калі ласка!