Дзевяць жыццяў Віта Морэ

Пра кнігу: Захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія плыні ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін – ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў – ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый – ад ніцшэанства да прагматызму.

«Дзевяць жыццяў Віта Морэ» не столькі літаратурны тэкст, размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўласным унутраным светам. Віта Морэ не проста галоўны герой, канкрэтная асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага – выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы.

  • Аўтар
    Стаселька Кірыл
  • Фармат выдання
    130х200
  • Колькасць старонак
    352
  • Год выдання
    2019
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Галіяфы
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    550
/public/images/books/cUTaHlm3ODsQRheLq6BY.jpg
28.00 Руб

Іншыя кнігі аўтара

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!