Дзеці Сільмарыліёна
Пра кнігу: Трансгалактычны лайнер «Сільмарыліён» вандруе ад планеты да планеты. Гаспадары карабля збіраюць і акумулююць звесткі пра старадаўнія зніклыя народы Сусвету. У пошуку слядоў крэйсера «Гнеў апраметнай» гісторык Тамаш апынаецца ў свеце, дзе жывуць забытыя нашчадкі народа, які насяляе Новы Менск. Пра тое — аднайменная аповесць.
Аматараў жа філасофскіх вандровак зацікавяць «Людзі і вароны». Урач-псіхіятр хоча дапамагчы Данілку, які сябруе з варонай, бо іншых сяброў у яго няма. Птушка запрашае хлопчыка ў падарожжа. Аднак, каб паляцець разам з варонай, трэба падняцца на дах высокага дома…
У кнізе таксама прадстаўлены іншыя разнапланавыя фэнтэзійныя апавяданні.
Алесь Бычкоўскі (Аляксандр Аляксандравіч Бычкоўскі)
Нарадзіўся ў 1975 у горадзе Беразіно Мінскай вобласці.
Скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта ў 2000 г.
Працаваў качагарам, вартаўніком, электраманцёрам, фотамастаком.
Цяпер карэспандэнт раённай газеты.
Друкаваўся ў “ЛіМе”, “Дзеяслове”, “Літаратурнай Беларусі”, “Полымі”, “Маладосці” і шмат яшчэ дзе.
Аўтар кніг “Анамалія” (2012), “У пошуку шчасця” (2017), “Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры” (2018) і іншых.
Піша фантастыку ў розных яе праявах, і часам трошкі “нефантастыку”.
-
Аўтар
Бычкоўскі Алесь -
Фармат выдання
125Х195 -
Колькасць старонак
214 -
Год выдання
2022 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Галіяфы -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
400