Дуду 4(5). 2020. Часопіс для дашкольнікаў. Усё пра зоркі

Пра кнігу: Гэты нумар дзіцячага часопіса “Дуду” прысвечаны космасу і зоркам. Чытачы знойдуць у ім комікс, які распавядае пра тое, чаму Месяц расце і спадае, казку пра чароўны метэарыт, вершы, заданні на развіццё логікі, дробнай маторыкі, увагі, навыкаў пісьма і лічэння, а таксама настольную гульню і музычную старонку, на якой пры дапамозе qr-коду можна паслухаць касмічную песеньку. Для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Героі часопіса — хлопчык Зор, дзяўчынка Лёля і падушка Дуду — стануць надзейнымі сябрамі чытачоў. А комікс гэтым разам прыдумаў выбітны беларускі астраном Віктар Малышчыц.

Аўтары нумару: Віктар Малышчыц, Таццяна Гардзеенка, Андрэй Скурко, Юльяна Пятрэнка, Алесь і Марыя Кудрыцкія. Мастачка: Ганна Раманоўская.

  • Фармат выдання
    205Х205
  • Колькасць старонак
    24
  • Год выдання
    2020
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Суродзічы
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    120
2.50 Руб
Ацаніце сайт, калі ласка!