Дуду 1. 2019. Часопіс для дашкольнікаў. Усё пра катоў

Пра кнігу: Часопіс «Дуду» ад стваральнікаў «Нашай нівы» і Нашай гісторыі» для дзяцей дашкольнага ўзросту, але чытаць яго могуць дзеці ад 1 да 101 года. У часопісе 16 старонак.
Казкі, вершы і нават музыка ды песні (іх можна прайграць па QR-кодах), інтэрактыўныя гульні, коміксы, конкурсы, дзівосы, сюрпрызы — усё гэта будзе ў кожным нумары часопіса. А таксама заданні на развіццё логікі, увагі і памяці, дробнай маторыкі, для папаўнення слоўнікавага запасу і падрыхтоўкі для школы. Яшчэ часопіс будзе дапамагаць дзецям вучыцца чытаць, пісаць і лічыць.
Нумары часопіса будуць тэматычнымі. Тэма першага нумара — каты і іх жыццё. Героі часопіса — хлопчык Зор, дзяўчынка Лёля і падушка. Дуду — стануць надзейнымі сябрамі чытачоў.
У наступных нумарах раскажам пра метро і іншы транспарт, пра булачкі і цукеркі, зоркі і касмічныя караблі, сонца і хмары, любімыя святы, небяспечных драпежнікаў і пеўчых птушак і пра многае іншае.

  • Фармат выдання
    205Х205
  • Колькасць старонак
    16
  • Год выдання
    2019
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Суродзічы
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    60
2.50 Руб
Ацаніце сайт, калі ласка!