Драгічыншчына. Хараство венерынага чаравічка
Пра кнігу: Кветка венерын чаравічак і самая рэдкая птушка Еўропы вяртлявая чаротаўка, адлюстраваныя на памятнай манеце Нацбанка Беларусі, - своеасаблівыя сімвалы гэтага маляўнічага кутка. Гісторыя ж Драгічыншчыны - даўні горад Здзітаў-на-Ясельдзе, вёска Таракань - некалі рэзідэнцыя кіраўніка базыльянскага ордэна, крэпасць Жабер, перад якой было бяссільнае войска Карла ХІІ, адзіны ў Беларусі апорны пункт геадэзічнай дугі Струвэ і палескае жыццё Элізы Ажэшкі. Сённяшняя Драгічыншчына - адзіны ў свеце музей фартушкоў, непаўторнасць мясцовых гаворак, багатая матэрыяльная і духоўная культура. Пра ўсё гэта расказвае лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі "Проза", заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч.
Усім, для каго нацыянальная гісторыя - найважнейшая частка духоўнага жыцця.
-
Аўтар
Марціновіч Алесь -
Фармат выдання
170Х240 -
Колькасць старонак
174 -
Год выдання
2021 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларусь -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
300