Доўгі шлях

Пра кнігу: Восенню 1939 года малады паручнік польскай кавалерыі Славамір Равіч трапляе ў самае пекла пачатку Другой сусветнай вайны. Пасля паразы польскага войска ён вяртаецца ў родны Пінск, дзе яго ўжо чакаюць каты з НКУС. Маладога афіцэра дапытываюць у вязніцах Мінска, Харкава і Лубянкі, пасля чаго ссылаюць на 25 гадоў прымусовых працаў у сібірскі лагер № 303. Але Славамір і не падумаў здавацца. Разам з шасцю вязнямі ён уцякае на поўдзень. Героі прайшлі больш за 6000 км, маючы пры сабе толькі сякеру, нож і мару аб свабодзе.

Кніга Славаміра Равіча стала бестселерам і была перакладзеная на 25 моў свету. І вось нарэшце з гэтым творам могуць пазнаёміцца і беларускія чытачы. Нягледзячы на скандалы аб аўтарстве, нестыкоўкі і загадкі, звязаныя з дадзенай кнігай, яна застаецца прыкладам гераічнай бітвы чалавека з велізарнай дзяржаўнай рэпрэсіўнай машынай. Маршрут уцёкаў, апісаны ў «Доўгім шляху», спрабавалі паўтарыць шматлікія вядомыя падарожнікі. Асаблівай папулярнасцю твор цешыўся ў Злучаных Штатах, дзе па яго сюжэце вядомы галівудскі рэжысёр Пітэр Вір нават зняў фільм «The Way Back».

  • Аўтар
    Равіч Славамір
  • Фармат выдання
    130х200
  • Колькасць старонак
    272
  • Год выдання
    2021
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Кнігазбор
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    330
/public/images/books/4znVxdWtulcKQJs3Aq9b.jpg
18.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!