Дагератып
Пра кнігу: Новы гісторыка-прыгодніцкі раман Людмілы Рублеўскай «Дагератып» мае незвычайную структуру: дзеянне Кнігі знешняга кола перацякае ў Кнігу ўнутранага кола, з сучаснасці ў гістарычнае мінулае з непаўторнай атмасферай дэкадансу.
У наш час маладая журналістка Сімка дапамагае разблытаць сямейныя таямніцы біёлагу Гальяшу. Выпадкова ў старой дзедавай кватэры яны знаходзяць дзённік. Перад іх вачыма паўстаюць загадкавыя падзеі з канца XIX стагоддзя...
Уладальнікі фотаатэлье ў правінцыйным беларускім мястэчку, незалежная прыгажуня Багуслава і яе бацька Варакса Ніхель, разам з двума патрыятычна настроенымі студэнтамі выпраўляюцца фатаграфаваць этнаграфічную калекцыю ў злавесны маёнтак Жухавічы, гаспадара якога лічаць ваўкалакам. Далейшыя падзеі прымаюць самы нечаканы абарот...
Дэкаданс, готыка, хорар, бязлітасная чалавечая подласць і палкае каханне насуперак усяму - усё гэта вы знойдзеце ў "Дагератыпе".
-
Аўтар
Людміла Рублеўская -
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
246 -
Год выдання
2017 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Выдавец ІП А. М. Янушкевіч -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
320