Да новага заўтра
Пра кнігу: Пра яе ў свой час пісалі, напэўна, больш, чым пра іншых паэтак "Маладняка", а Максім Гарэцкі яшчэ ў 1928 годзе ў кнізе "Маладняк" за пяць гадоў" назваў Зіну Бандарыну сярод найлепшых паэтаў і прысвяціў яе творчасці асобны раздзел.
Яна прыжыла нядоўгае, але насычанае падзеямі і творчасцю жыццё. І калі творы Зінаіды Бандарынай 1920-1930-х гадоў былі ў свой час даволі вядомыя, то з вершаў, напісаных пасля вайны, друкавалася вельмі мала і пераважна не ў цэнтральных выданнях, таму яе паэзія толькі цяпер вяртаецца да чытача. У канцы 1950-х паэтка падрыхтавала зборнік выбраных вершаў, быў нават прызначаны яго рэдактар - Юрка Гаўрук, але кніга не выйшла. Выданне, якое чытач трымае ў руках, - першая спроба падсумаваць створанае гэтай, несумненна, цікавай аўтаркай.
Мы абсалютна ўпэўненыя, што без яе творчасці гісторыя беларускай літаратуры не можа лічыцца поўнай. Публікацыя кнігі выбраных вершаў паэткі - яшчэ адзін крок у гэтым кірунку."
Аксана Данільчык, кандыдатка філалагічных навук.
-
Аўтар
Бандарына Зінаіда -
Фармат выдання
155Х205 -
Колькасць старонак
308 -
Год выдання
2023 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Пфляўмбаўм -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
500