Ці помніш ты

Пра кнігу: Міхал Анемпадыстаў сваёй творчасцю будаваў Каралеўства Беларусь — поўнае стылю, густу, шляхетнасці і любові да свайго. Рознабаковы і гарманічны, канцэптуальны і разнастайны — візуальнае, тэкставае і музычнае нарошчвалася на стрыжань ідэі і разрасталася прыгожым, укарэненым у сваю зямлю і традыцыі дрэвам.

Калі крышацца ў друз эпохі, застаюцца галасы, словы і музыка. Застаецца інтанацыя, на якую абарочваліся, за якой ішлі, якую шукалі. Стыль 1990-х для беларускага кола быў зададзены Міхалам Анемпадыставым. Голасам таго часу сталіся спевы Каралевы беларускага року. Паэзія, праспяваная ёй, адважна і пяшчотна змяняла прастору і нас саміх у ёй. Уздымала і адорвала небывалым. Свет тады на вачах поўніўся навізной пад гітарныя акорды і прамоўленыя словы. Так здавалася. Так было.

Ці помніш ты, як мала мы спалі?

Ці помніш ты, як шмат мы прыснілі?

  • Аўтар
    Анемпадыстаў Міхал
  • Фармат выдання
    130х200
  • Колькасць старонак
    104
  • Год выдання
    2024
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Выдавец Р. М. Цымбераў
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    100
/public/images/books/yrhUaBQPjilKu5nGAwVq.jpg
18.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!