Чазэнія. Выбраныя творы

Пра кнігу: Дзеянне аповесці Уладзіміра Караткевіча «Чазенія» адбываецца на Далёкім Усходзе, у краі з унікальнай фаўнай і раслінамі-рэліктамі. На фоне экзатычнай прыроды разгортваецца гісторыя кахання, падобнай да якой не вычытаеш больш нідзе. Севярын Будрыс з роднае Беларусі трапляе ў краіну, дзе на непажаданых гасцей сварыцца сярдзіты бурундук, а па начах вакол паляўнічага дамка блукае леапард. Там на святло ліхтара прылятае гіганцкі матыль «Блакітная ордэнская стужка» i таемна цвіце жэньшэнь. А на голых камянях і скалах пражывае свой кароткі век дзіўная расліна — чазенія. Ахутаная таямніцаю і жанчына, якую сустракае тут Севярын, — Гражына Арсайла. У якія краі ні прывандраваў бы герой Уладзіміра Караткевіча — у Паўночную Афрыку, на Ціхі акіян, у Шатландыю, — паўсюль ён будзе ўспамiнаць сваю «сінюю-сінюю» Беларусь.

  • Аўтар
    Уладзімір Караткевіч
  • Фармат выдання
    130Х205
  • Колькасць старонак
    288
  • Год выдання
    2017
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Папуры
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    260
/public/images/books/uZK5ejqSf9R6O0DWsnAF.jpg
35.00 Руб

Іншыя кнігі аўтара

Каласы пад сярпом тваім
54.50 Руб
Уладзімір Караткевіч 2018
Чорны замак Альшанскі
35.00 Руб
Уладзімір Караткевіч 2017
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!