Чаму ўсё так?
Пра кнігу: Чатыры маладыя жанчыны прыходзяць на рэаліці-шоу “Мужчына выбірае”, каб знайсці каханне і праславіцца. Але знікненне адной з удзельніц, ананімныя запіскі з перасцярогамі і дзівацкія конкурсы красамоўна падказваюць, што рэжысёр праекта ставіць свой, небяспечны эксперымент, мэта якога зусім не каханне.
Дэбютная кніга Таццяны Карыткі пачынаецца як вясёлая пародыя на вядомы тэлепраект, а па сутнасці становіцца выказваннем пра ненадзейнасць памяці і немагчымасць зафіксаваць мінулае як нязменную велічыню.
Змест:
Напярэдадні катастрофы.
Уверцюра
Частка першая,
у якой Яська з’яўляецца то дарослая, то маленькая, то пад камерамі, то без
Частка другая,
у якой Каця слухае Скрыптаніта, а лепш бы слухала Яську дарослую
Частка трэцяя,
у якой Яська дарослая шукае Соню ноччу і днём, а Яська маленькая няправільна выкарыстоўвае нажніцы
Частка чацвёртая,
у якой Лёля выйграе ў конкурсе на самага дрэннага чалавека, а Яська канчаткова становіцца дарослай
Частка чацвёртая,
якая ніяк не можа скончыцца
Частка пятая,
у якой адны паляць купальскія вогнішчы, а другія цярпліва вісяць на дрэвах
Частка шостая,
у якой мужчына выбірае, а шоу працягваецца
Частка сёмая,
праўдзівасць якой можа пацвердзіць толькі адміністратар прыдарожнай гасцініцы, але паспрабуйце яе разгаварыць
Частка восьмая,
у якой добры хлопец нарэшце прыйшоў
Напярэдадні катастрофы.
-
Аўтар
Карытка Таццяна -
Фармат выдання
130Х185 -
Колькасць старонак
152 -
Год выдання
2020 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Кнігазбор -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
170