Чалавек ідзе. Выбраныя творы

Пра кнігу: Янка Маўр творча засвойваў традыцыі Жуля Верна і Фенімора Купера, Майн Рыда і Луі Бусенара, Аляксандра Дзюма і Герберта Уэлса. Яго заслужана лічаць заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў нашым прыгожым пісьменстве, стваральнікам і класікам беларускай дзiцячай літаратуры. Ужо першая аповесць тагачаснага 40-гадовага настаўніка гісторыі і геаграфіі “Чалавек ідзе”, якая плённа спалучала пазнавальнасць і прыгодніцтва, стала бестсэлерам. У ёй аўтар знайшоў удалы мастацкі ход — першабытны чалавек, нібыта дзіця, усё спазнае ўпершыню: распальвае вогнішча, палюе на драпежнага звера, на ягоных вуснах першы раз з’яўляецца ўсмешка, а на вачах — слязінка... Хрэстаматыйнымі сталі і апавяданні Янкі Маўра “Слёзы Тубі”, “Лацароні”, “Шчасце”, “Падарожжа вакол дома”, “Максімка”, “Бярозавы конь”...

  • Аўтар
    Янка Маўр
  • Фармат выдання
    115Х180
  • Колькасць старонак
    176
  • Год выдання
    2016
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Папуры
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    115
7.00 Руб

Іншыя кнігі аўтара

Ацаніце сайт, калі ласка!