Блуканец. Успаміны
Пра кнігу: “Блуканец” — перадсьмяротныя (2001–2004 гг.) мэмуары паэта, перакладчыка і грамадзкага дзеяча Карласа Шэрмана (1934–2005), падсумаваньне 12-гадовага досьведу працы на пасадзе віцэ-прэзыдэнта Беларускага ПЭНа (1989 — 2001). Пабудаваная як дзённік камандзіровак аўтара па сьвеце, кніга ў той жа час адлюстроўвае ўвесь жыцьцёвы шлях Шэрмана, праз эпохі і кантынэнты. Усходняя Эўропа і Лацінская Амэрыка — геаграфічныя полюсы аповеду. Асабістае ў кнізе шчыльна пераплеценае з грамадзкім, «маркесаўская» манера пісьма спалучаецца з назіраньнямі над сучаснымі Шэрману сацыяльна-палітычнымі падзеямі Беларусі.
Карлас Шэрман нарадзіўся ў Мантэвідэа (Уругвай) у габрэйскай сям’і выхадцаў з Заходняй Беларусі, вырас у Буэнас-Айрэсе (Аргентына), атрымаў дыплём філёляга ў Нацыянальным інстытуце імя Марыяна Марэна. З 1956 года — жыхар савецкай, а пасьля незалежнай Беларусі. Перакладаў на беларускую і рускую мову гішпанамоўных літаратараў (найперш – Габрыэля Гарсію Маркеса, на гішпанскую – беларускіх пісьменьнікаў, у тым ліку Васіля Быкава.
Кніга друкуецца з ласкавай згоды Тамары Ніканавай.
Кніга выйшла дзякуючы дапамозе Святланы Алексіевіч, Фонда «Вяртанне», Беларускай фундацыі імя Пётры Крэчэўскага і Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.
Аформіў выданне дызайнер Анатоль Лазар
ЗМЕСТ:
[УРУГВАЙ. МАЛЕНСТВА].
[АРГЕНТЫНА. МАЛАДЫЯ ГАДЫ].
[ВЯРТАНЬНЕ Ў БЕЛАРУСЬ. ВАСІЛЬ БЫКАЎ].
ГУАДАЛЯХАРА. Успамін пра 63-і кангрэс Міжнароднага ПЭН-клюбу, які праходзіў у Гуадаляхары (Мэксыка) у лістападзе 1996 году.
ВАНДРОЎКА Ў МІНУЛАЕ (ГЭЛЬВЭЦЫЯ — ВЕРХНІ САВОЙ).
ВЕНСКІ ВАЛЬС Успаміны пра сэсію Камісіі па правах чалавека ААН у ЖЭневе (Швайцарыя) у і прэсавай канфэрэнцыі Міжнароднай Гэльсынскай Фэдэрацыі па пытаннях парушэння правоў чалавека ў Беларусі ў Вене (Аўстрыя) у красавіку 1997 году.
У КРАІНЕ БАСКАЎ. Успрамін пра Трэці міжнародны сымпозіюм па эўрапейскіх мовах і заканадаўстве, 8–10 траўня 1997 году ў Памплёне (Гішпанія) пад назвай «Моўныя палітыкі і іх сувязь з Усеагульнай дэклярацыяй лінгвістычных правоў».
КАРЛСКРУНА. Успамін аб сэмінары пра ролю грамадзянскага супольніцтва ў дэмакратычным разьвіцьці ў Карлскруне (Швэцыя) у лістападзе 1997 году.
ТУМАНЫ АЛЬБІЁНУ (ЛЁНДАН — ЧЫЧЭСТЭР). Успамін сустрэчу камітэту «Пісьменьнікі ў няволі» Міжнароднага ПЭН-Клюбу ў Чычэстары і наведванне Беларускага культурніцкага цэнтру Вялікабрытані у Лондане (Вялікая Брытанія) у чэрвені 1998 году.
ФІНСКІЯ ПРЫГОДЫ. Успамін пра 65-ы кангрэс Міжнароднага ПЭН-клюбу, які праходзіў у Гэльсынкі (Фінляндыя) у верасьні 1998 году.
ГОЖАЯ ЗНАЁМКА (ВАРШАВА). Успамін пра 66-ы кангрэс Міжнароднага ПЭН-клюбу, які прайшоў у Варшаве (Польшча) у червені 1999 году.
ШТАКГОЛЬМ ПА-НАД ХВАЛЯМІ, Успамін пра ўдзел у творчай мпрэзе Шведскага інстытута ў Стакгольме (Швэцыя) разам з Рыгорам Барадуліным і Алесем Разанавым у кастрычніку 1999 году.
КРАІНА ПАЎНОЧНАГА ШЛЯХУ. Аповед пра пераезд на лекаване ў Крысьціянсанд (Нарвегія), 2002 – 2004 гады.
[ЗАЛЯ ЧАКАНЬНЯ]. Эпілог.
«БЕЛАРУСЬ СТАЛА МАІМ АРГАНІЧНЫМ “Я”»: успамінаючы Карласа Шэрмана — пасьлямова Сяргея Шапрана.
КАМЭНТАРЫ.
ІМЯННЫ ПАКАЗЬНІК.
-
Аўтар
Шэрман Карлас -
Фармат выдання
145Х200 -
Колькасць старонак
276 -
Год выдання
2020 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Медысонт -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
280