Біблія Францішка Скарыны. 1 асобнік!
Пра кнігу: Упершыню ў адным томе пададзены поўныя тэксты кніг Бібліі, выдадзеных Францішкам Скарынам у 1517–1525 гг. у Празе і Вільні ў перакладзе на старабеларускую мову. У поўным аб’ёме ўзнаўляюцца таксама прадмовы і пасляслоўі асветніка. Тэксты кніг пададзены ў сучаснай графічнай адаптацыі, з нумарацыяй біблейных вершаў, з паказаннем памылак друку, з пазначэннем асноўных разыходжанняў з царкоўнаславянскім і лацінскім перакладамі. У дадатках змешчаны выяўленыя ў “Малой падарожнай кніжцы” (1522) і “Апостале” (1525) фрагменты з іншых кніг Бібліі, выданне якіх Ф. Скарынам не пацверджана.
Укладанне, падрыхтоўка тэкстаў і каментары Алеся Бразгунова.
-
Фармат выдання
210Х290 -
Колькасць старонак
708 -
Год выдання
2022 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Тэхналогія -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
2020

310.00 Руб
Няма ў наяўнасці Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць