Бесапатам
Пра кнігу: Кнігу «Бесапатам» вядомага празаіка Юрыя Станкевіча складаюць напісаныя ў розныя гады раман «Любіць ноч — права пацукоў», аповесці «Апладненне ёлупа», «Лавец святла поўні», «Бесапатам», а таксама некалькі апавяданняў. Творы аўтара яшчэ падчас ранейшых публікацый выклікалі вялікі чытацкі розглас і шматлікія вострыя спрэчкі. Для празаічных рэчаў, прадстаўленых у кнізе, характэрныя напружаны сюжэт, алегарычнасць, прытчавасць, няпростыя, часам шокавыя сітуацыі і развагі пра будучыню. Праблемы, якія ставіць аўтар, выходзяць далёка за ўнутрыбеларускі кантэкст і тычацца лёсу еўрапейскай цывілізацыі.
1990-я – для кагось ліхія, для кагось рамантычныя. У творы [“Любіць ноч – права пацукоў”] Станкевіча выхаплены і падкрэслены змрок правінцыйнага жыцця таго часу, які бачыўся аўтарам толькі пярэдаднем наступнага апакліпсісу, нягледзячы на ўяўны (прывідны) хэпі-энд. 1990-я Станкевіча цікава супастаўляць з 1990-мі Паланіка, Пялевіна, Жадана. Матывы ж змрочнага наслання, якое правакуе скрайнія праявы людской агрэсіўнасці, змушаюць да міжвольных паралеляў з раманам Жазэ Сарамага «Слепата» (вось, дарэчы, гатовая тэма для чыйгось дыпломнага праекта). ~Сяргей Балахонаў
Гэтая рэч [“Любіць ноч – права пацукоў”] – шыкоўная. Яе атмасфера зацягвае з першых радкоў, трымае так, што і перапыніцца няма на чым. І спыняўся часам толькі таму, што задушвала – ну немагчыма было столькі трываць. Хоць належнае трэба майстру аддаць – наколькі Юрый Станкевіч малюе чорнае з першых радкоў, настолькі ж выразна бачны шлях да святла. ~Валер Гапееў
-
Аўтар
Станкевіч Юры -
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
354 -
Год выдання
2018 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Галіяфы -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
200