Беларускі кнігазбор. Валянціна Коўтун. Выбраныя творы

Пра кнігу: У кнізе выбраных твораў беларускай пісьменніцы В. М. Коўтун (1946-2011) прадстаўлены яе вершы, драматычная паэма «Шлях палачанкі», раман «Крыж міласэрнасці», артыкулы.
У дадатку прыводзяцца ўспаміны пра В. Коўтун.
Сто восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Укладанне, каментары і прадмова Ірыны Багдановіч



Валянціна Коўтун дэбютавала ў друку ў 1966. Аўтар зборнікаў паэзіі «Каляровыя вёслы» (1971), «На ўзлёце дня» (вершы і паэмы, 1977), «На зломе маланкі» (1981), «Метраном» (1985), «Лісты да цябе» (вершы і паэмы, 1988), рамана «Крыж міласэрнасці» (1988), рамана-жыція «Пакліканыя» (2002, часопіс «Полымя») прысвечанага Еўфрасінні Полацкай (выйшаў кнігай ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў 2007 годзе, мастак Т. Кубліцкая). Адна з важных тэм творчасці — асэнсаванне асобы беларускай паэтэсы Цёткі (А. Пашкевіч), якой прысвечаны паэмы «На зломе маланкі» (1979), «Суд Алаізы» (1985), раман-дылогія «Крыж міласэрнасці» (1988—1996). Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Мы робім казку» (1983), «Вясёлы заасад» (1986), зборніка апавяданняў «Калінавая гронка залатая» (1988).

Таксама вядомая як крытык і літаратуразнавец. Аўтар прац «Святло народнага слова: Паэтычны лад беларускай народнай песні» (1984), «Крыніца паэзіі: На шляхах эпізацыі» (1987). Аўтар артыкулаў па пытаннях фальклору ў сучаснай беларускай паэзіі. Перакладала з рускай, украінскай і іншых моў.

  • Аўтар
    Коўтун Валянціна
  • Фармат выдання
    130х200
  • Колькасць старонак
    620
  • Год выдання
    2022
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Беларуская навука
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    650
/public/images/books/kHO95lEZ0RXvio1Gan3B.jpg
35.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!