Беларускі кнігазбор. Кобец Рыгор. Выбраныя творы
Пра кнігу: У кнігу ўвайшлі кінасцэнарыі Р. Кобеца, якія ў Беларусі ніколі не друкаваліся, хоць і леглі ў аснову знакамітых фільмаў ("Двойчы народжаны", "Шукальнікі шчасця" і інш.), а таксама лісты з ссылкі, артыкулы, успаміны, ліставанне з роднымі, сябрамі, успаміны сучаснікаў.
Уклад., прадм., камент. А. Кобец-Філімонавай. – Мінск: Кнігазбор, 2009. – 592 с. : [8] с. іл. – ("Беларускі кнігазбор": Серыя 1. Мастацкая літаратура).
Рыгор Кобец (1900 – 1990) – таленавіты беларускі драматург, першы прафесійны кінасцэнарыст Беларусі, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра і кіно. У 1935 г. атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі за вялікі ўнёсак у станаўленне і развіццё беларускай кінематаграфіі. Удзельнічаў у Першай сусветнай і Грамадзянскай войнах, прайшоў праз пекла ГУЛАГа.
У кнігу ўвайшлі кінасцэнарыі Р. Кобеца, якія ў Беларусі ніколі не друкаваліся, хоць і леглі ў аснову знакамітых фільмаў ("Двойчы народжаны", "Шукальнікі шчасця" і інш.), а таксама лісты з ссылкі, артыкулы, успаміны, ліставанне з роднымі, сябрамі, успаміны сучаснікаў.
Фотаілюстрацыі з сямейнага архіва Р. Кобеца.
Пяцьдзесят першы том кніжнага праекта "Беларускі кнігазбор".
-
Аўтар
Кобец Рыгор -
Фармат выдання
130Х205 -
Колькасць старонак
592 -
Год выдання
2009 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Кнігазбор -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
620
