Беларуская энцыклапедыя том 1
Пра кнігу: Беларуская энцыклапедыя як універсальны сістэматызаваны даведнік змяшчае самыя разнастайныя звесткі па ўсіх галінах ведаў, назапашаных чалавецтвам, пра найважнейшыя падзеі гісторыі і сучаснага грамадска-палітычнага жыцця, пра выдатных дзеячаў усіх часоў і народаў. У той жа час пэўная перавага аддаецца навукова аргументаванаму асвятленню падзей, з’яў, фактаў, звязаных з Беларуссю, з яе выдатнымі дзеячамі ва ўсіх галінах палітычнага, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця.
БелЭн — гэта ўсё пра Беларусь і ўвесь свет па-беларуску, гэта першая нацыянальная энцыклапедыя суверэннай дзяржавы Рэспублікі Беларусь, у стварэнні якой прымалі ўдзел вядомыя вучоныя, літаратары, мастацтвазнаўцы і іншыя айчынныя, а ў шэрагу выпадкаў і замежныя спецыялісты розных галін ведаў.
Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі, картамі, схемамі. Энцыклапедыя выдадзеная ў 18 тамах (19 кнігах, прыкладна па 100 улікова-выдавецкіх аркушаў кніга). У ёй змешчана каля 80 тысяч тэрмінаў.
Кніга была ў карыстанні. Стан захаванасці добры.
У наяўнасці 1 асобнік.
-
Фармат выдання
205Х270 -
Колькасць старонак
552 -
Год выдання
1996 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
1370
