Беларусь у войнах Расійскай імперыі. Асобы і падзеі
Пра кнігу: У кнізе прадстаўлены ваенна-біяграфічны агляд аднаго з вырашальных перыядаў беларускай гісторыі. Праз кароткія цытаты, успаміны сучаснікаў і апісанне знешнасці аўтар імкнецца ажывіць гістарычныя партрэты герояў кнігі (прадстаўнікоў расійскага генералітэту, ваенных вучоных, вынаходнікаў і паўстанцкіх камандзіраў). Падрабязны пералік падзеяў і фактаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да вайны, дае магчымасць паглыбіцца ў гістарычную атмасферу 19 - пачатку 20 стагоддзяў. Значную частку кнігі займаюць падзеі паўстанняў 1831 і 1863 гадоў: сотні бітваў, баёў і сутычак паўстанцаў Літвы-Беларусі з урадавымі войскамі, узаемны тэрор і трагічныя лёсы камандзіраў паўстанцкіх атрадаў. Кніга багата ілюстравана картамі ваенных дзеянняў, фатаздымкамі герояў, а таксама забяспечаная імянным і геаграфічным паказальнікамі.
-
Аўтар
Чырвінскі Віталь -
Фармат выдання
170Х250 -
Колькасць старонак
448 -
Год выдання
2019 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Харвест -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
730