Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы
Пра кнігу: Лета 1915 года. Расійская армія пад напорам нямецкага войска мусіць адступаць з тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Украіны ўсё далей на захад. Па вёсках і самі сабой, і мэтанакіравана шырацца самыя неверагодныя чуткі пра тое, што германцы нібыта паводзяць сябе зусім бесчалавечна, а таму адзінае выйсце — ратавацца ўцёкамі. Углыб Расійскай імперыі з яе заходніх рэгіёнаў кіруюцца гружаныя фурманкі. З этнічна беларускіх Беласточчыны ды Гарадзеншчыны выязджаюць нават да 80% насельніцтва. Усяго ў бежанства выправіліся да 2 мільёнаў чалавек. Яны едуць у спякоце, часта без ежы і вады, церпяць шмат бедаў, масава хварэюць і паміраюць. Пасля тыя, хто гэта ўсё перанёс і выжыў, расцярушваюцца па ўсёй Расіі, так-сяк уладкоўваюць свой побыт. А потым, калі ў Расіі адбываецца рэвалюцыя і разгортваецца крывавая грамадзянская вайна, яны зноў садзяцца на колы і едуць назад — на радзіму, але ўжо новую, не тую, што была калісь. Бо за той час, пакуль іх не было дома, тут ужо паспела ўсталявацца новая ўлада — польская. А ўвесь набытак, што збіраўся пакаленнямі, часта пайшоў з дымам...
Аўтарка гэтай кнігі распавядае гэтую гісторыю з розных перспектыў: людзей, пастаўленых у экстрэмальную сітуацыю, сялян, свет якіх гіне проста на іх вачах, і ўрэшце бежанцаў, уцекачоў, бязвінных ахвяраў розных войнаў.
Пераклад зроблены паводле выдання: Prymaka-Oniszk, Aneta. Bie?e?stwo 1915: zapomniani uchod?cy. Wo?owiec: Wydawnictwo Czarne, 2016. 368 s.
У афармленні вокладкі выкарыстаныя фотаздымкі са збораў Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Санкт-Пецярбурга, Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы, блога humus.livejournal.com.
Пераклад з польскай мовы Алекса Моніча.
Змест:
Прадмова
Вайна
З'язджайце
Страта і адзінота
Мы, бежанцы
У цягніку
Матухна Расія
Рэвалюцыя
Вяртанне
Голы камень
У новай айчыне
Новае жыццё
Тое, што засталося
Падзякі
Бібліяграфія
Крыніцы фотаздымкаў
-
Аўтар
Анета Прымака-Онішк -
Фармат выдання
150Х215 -
Колькасць старонак
303 -
Год выдання
2019 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Інбелкульт -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
500
