Барыс Аракчэеў. Бэз малюецца на шчасце (Жыццё знакамітых людзей Беларусі)
Пра кнігу: У кнізе сабраны матэрыял пра знакамітага мастака, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай школы жывапісу, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кавалера ордэна Францыска Скарыны Барыса Уладзіміравіча Аракчэева.
Чытачы змогуць даведацца пра творчы шлях мастака, а дзённікі творцы, якія друкуюцца ўпершыню і змяшчаюць успаміны пра рэчку дзяцінства Сіць, пра каханне да беларускай дзяўчыны Галі, пра сям'ю і пра тое, што паўплывала на творчы лёс, дапамогуць разгледзець за веліччу таленту трапяткую душу мастака.
Сваімі ўспамінамі дзеляцца тыя, хто добра ведаў Барыса Аракчэева – не толькі выдатнага жывапісца, але і высакароднага, сціплага, спагадлівага чалавека.
Кніга ілюстравана рэпрадукцыямі твораў мастака, фотаздымкамі з сямейнага архіва, ксеракопіямі некаторых рукапісаў і лістоў творцы. Яна будзе цікавай аматарам на- цыянальнага і сусветнага мастацтва.
-
Фармат выдання
170Х240 -
Колькасць старонак
174 -
Год выдання
2019 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Мастацкая літаратура -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
400
