Барлёшы па назе

Пра кнігу: Перад вамі зборнік апавяданняў і эсэ Сяргея Рублеўскага, лаўрэата прэміі «Залаты апостраф».
«Давід, які вельмі любіў сваё імя», «Я, мама і смерць у калідоры», «Апошні палёт Артура Казюры», «Тарасаўна» — у гэтых і іншых творах аўтар па пры­ступках памяці спускаецца ў сутарэнні не толькі свайго жыццёвага досведу, але і ў азораную ўяўленнем нанова адкрытую ім прастору. Рэальны і ўяўлены свет арга­нічна паяднаныя духоўнай існасцю пісьменніка і супольна спрыяюць нараджэнню дзіўных захапляльных гісторый. Кніга напісана нязмушанай і ў той жа час стылёва выструненай мовай.
Дызайн вокладкі: Бажэна Звыцэвіч.
Рэдактары: Барыс Пятровіч, Андрэй Федарэнка.



Рублеўскі Сяргей Васільевіч нарадзіўся ў 1954 годзе ў вёсцы Бабча Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Вучыўся ў Бароўскай сярэдняй школе, на фізіка-матэматычным факультэце Віцебскага педінстытута. Працаваў настаўнікам у Капыльскім раёне Мінскай вобласці.
З 1978 года ў журналістыцы. Працаваў у Бешанковіцкай раённай газеце «Зара», у Талачынскай – «Сцяг Ільіча», у абласной – «Віцебскі рабочы». З 1990 года, з дня заснавання, да 2008 года – галоўны рэдактар абласной газеты «Народнае слова».
З 2008 па 2013 гады – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама – начальнік аддзела па архівах і справаводстве.
Аўтар васьмі кніг прозы.
Лаўрэат літаратурных прэмій імя Ул. Караткевіча (2003), «Гліняны Вялес» (2012) і «Залаты апостраф» (2020).

  • Аўтар
    Рублеўскі Сяргей
  • Фармат выдання
    145Х210
  • Колькасць старонак
    340
  • Год выдання
    2022
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Галіяфы
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    400
/public/images/books/86rcRlkQMi1C0WpOJ9Nm.jpg
28.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!