Аўташкола па-віленску
Пра кнігу: Пажыўшы ў Гародні, Варшаве і Вільні ды размаўляючы на мовах гэтых краін, нямецкі гісторык і падарожнік Фелікс Акерман прапаноўвае ўнікальную перспектыву нашага кутка Еўропы. І паўсюль ён бачыць стракатае шматмоўнае асяроддзе, якое трошкі адрозніваецца ад літоўскіх, беларускіх і польскіх мараў.
Чытачы ўбачаць, як Фелікс здае экзамен на кіроўніцкія правы, працуе ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце, вучыць літоўскую мову, парыцца ў лазні ды абмяркоўвае з мясцовымі жыхарамі, якою яны бачаць будучыню краіны і рэгіёну. У аўтарскія замалёўкі ўплеценыя гісторыі беларусаў, літоўцаў, габрэяў, караімаў, прусаў, немцаў, брытанцаў, сірыйцаў – і з гэтай мяшанкі паўстае неадназначны, але бліскучы вобраз сучаснай Еўропы.
Пераклад з нямецкай Алены Талапілы.
-
Аўтар
Фелікс Акерман -
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
348 -
Год выдання
2020 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Логвінаў -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
320
