Астафей Валовіч. Гісторыка-біяграфічны нарыс
Пра кнігу: Навуковая праца "Астафей Валовіч" напісана беларускім вучоным Іванам Саверчанкам. У кніжцы дакументальна засведчана, што Астафей Валовіч быў асобай неардынарнай, у гісторыі беларускай палітыкі і дыпламатыі Эпохі Адраджэння і Рэфармацыі займаў адно з самых ганаровых месцаў. Так грунтоўна і падрабязна пра нашага славутага зямляка расказваецца ўпершыню.
Змест:
Да чытача
Выбар жыццвага шляху
Напярэдадні Полацка-Інфлянцкай вайны
Земскі падскарбі Вялікага Княства
На пасадзе падканцлера
Люблінская унія 1569 года
У пошуках выйсця
За вызваленне Айчыны
Дадатак
Тэстамент Астафея Валовіча
Запіс Віленскага палаца евангелічнага збору
Астафей Валовіч належаў да старажытнага беларускага шляхецкага роду, які заснаваў нейкі Ходзька, што жыў у першай палове XV стагоддзя на Гарадзеншчыне. Дзед Астафея — Грынька займаў у Вялікім Княстве пры Казіміры Ягелончыку пасаду канюшага. Менавіта Грынька ў 1499 годзе атрымаў шляхецтва і прозвішча Валовіч, якое затым перайшло да ягоных семярых сыноў: Багдана, Яна, Лукаша ды Маркі — ад першай жонкі, а гэтаксама Рыгора, Міхаіла і Паўла — ад другой. Бацька Астафея — Багдан Грынькавіч Валовіч, як сведчыць польскі вучоны мінулага стагоддзя А. Банецкі ў сваім даследаванні, быў з 1508 года вялікакняскім канюшым, а з 1529 года—гарадзенскім войскім. Пазней, пад 1537 годам, ён ужо згадваецца як намеснік крыньскі, скідзельскі і азерскі. Памёр Багдан Валовіч 14 красавіка 1539 года.
Іван Саверчанка - беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік, гісторык. Спецыяліст па гісторыі беларускай літаратуры XVI-XVII стагоддзяў. Доктар філалагічных навук (2001), прафесар (2013).
Маецца аўтограф аўтара уладальніку кнігі.
-
Аўтар
Саверчанка Іван -
Фармат выдання
125Х170 -
Колькасць старонак
93 -
Год выдання
1992 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Рэдакцыя газеты Голас радзімы -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
80