Асновы стахастычнай тэорыі абслугоўвання

Пра кнігу: У манаграфіі аналізуюцца асноўныя метады і мадэлі стахастычнай тэорыі абслугоўвання, арыентаваныя на даследванне інфармацыйных сістэм, паводзіны якіх апісваюцца стахастычнымі працэсамі. Згаданыя метады — гэта метад дыференцыяльных раўнанняў, з дапамогай якога даследуюцца маркаўскія сістэмы, метады дадатковых падзеяў, укладзеных ланцугоў Маркава і лінейкавых працэсаў, якія стасуюцца да даследвання паўмаркаўскіх сістэм абслугоўвання.

Харакэрная асаблівасць кнігі — наяўнасць у ёй вялікай колькасці задач, якія арганічна дапаўняюць тэарэтычны матэрыял. Для большай іх часткі пададзены падрабязныя развязванні.

Кніга адрасаваная студэнтам, выкладчыкам і аспірантам матэматычных, прыродазнаўчых і тэхнічных ВНУ, а таксама ўсім, хто займаецца інфарматыкай і дастасоўнай матэматыкай і карыстаецца ў даследваннях імавернаснымі мадэлямі інфармацыйных сістэм.

  • Аўтар
    Алег Ціханенка
  • Фармат выдання
    130х200
  • Колькасць старонак
    328
  • Год выдання
    2023
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Тэхналогія
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    730
/public/images/books/AF6wQ7pVbo5js8gtXGlx.jpg
29.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!