Апошні сезон
Пра кнігу: Павел Савоська стварае цікавыя і запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадае каларыт сваёй эпохі. Аўтар знаёміць нас з падзеямі і асобамі, прымушае кожнага задумацца і суперажываць за іх лёс. Героі кнігі – звычайныя людзі, якія трапляюць у складаныя ўмовы жыцця, паўстаюць перад праблемай выбару і вымушаны на аснове свайго досведу рабіць аналіз сітуацыі і прымаць рашэнні; гэта людзі неспакойныя, яны не ўмеюць прыстасоўвацца, шчыра вераць у чалавечую дабрыню і ў перамогу светлага. У кнігу ўвайшлі новыя аповесці “Апошні сезон”, “Фіктыўны шлюб”, “Грэшнік” і шэраг апавяданняў.
ЗМЕСТ:
Аповесці:
Апошні сезон
Фіктыўны шлюб
Грэшнік
Апавяданні:
Тэлеграма
Мой сябар Венька
Бабуліна нявеста
Лета ў Макаце
Здарэнне ў Бярозаўцы
Двухтомнік
Шабашнікі
Партрэт
Матрос з яхты "Штандарт"
Падсвечнік
Малітоўнік
Незнаёмка з Эрмітажа
Галінка бэзу
Павел Савоська нарадзіўся ў 1941 годзе ў вёсцы Зарудзічы Сморганскага раёна. Пасля заканчэння Залескай сярэдняй школы і Друйскай тэхнічнай вучэльні, служыў у Савецкай Арміі. Нейкі час працаваў настаўнікам, экскаватаршчыкам, грузчыкам і плытагонам на лесанарыхтоўках у Сібіры. Скончыў Ленінградскі горны інстытут. Працаваў на Чукотцы горным майстрам, геолагам у старацельскіх арцелях "Дальняя" і "Мінерал". Займаўся бура-падрыўнымі работамі на Паўднёвым Урале, Казахстане і ў Латвіі. Быў старшым майстрам на Віцебскім аб'яднанні "Кераміка". Працаваў у газетах "Культура" і "Кнігарня". Друкаваўся ў часопісах "Полымя", "Маладосць", "Работніца і сялянка". Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка "Краю мой – Нёман". Выдаў кнігі прозы "Ранішняя дарога" і "Запіскі халасцяка". Цяпер працуе тэхнікам у фірме "ЭПАМ-сістэмз". Жыве ў Мінску.
-
Аўтар
Савоська Павел -
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
398 -
Год выдання
2009 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Галіяфы -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
250
