Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі. У 3 т. Т. 1.
Пра кнігу: У першай кнізе першага тома Анталогіі нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі прадстаўлены партытуры беларускіх кампазітараў, створаныя ў рэчышчы актуальных рэцэптыўных творчых стратэгій у сучасным мастацтве.
Большасць твораў – рукапісы, якія публікуюцца ўпершыню. Канцэпцыя анталогіі прадугледжвае выканальніцкі падыход да публікацыі харавой партытуры і прэзентацыю матэрыялаў у электронным фармаце на спецыяльна
распрацаваным сайце http://muspad.belcentre/by. У выданні змешчаны таксама навуковыя каментарыі, дадатак, нотаграфія і спіс рэкамендаванай літаратуры, прызначаныя для выкарыстання музыкантамі у працэсе стварэння інтэрпрэтацый харавых твораў.
Адрасавана музыкантам-выканаўцам, мастацтвазнаўцам, выкладчыкам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца музычнай культурай Беларусі.
Уступ. арт., навук.-давед. апарат, уклад.: Г. П. Цмыг [і інш.] ; навук. рэд. Г. П. Цмыг ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 524 с. : іл., нот.
-
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
524 -
Год выдання
2024 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларуская навука -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
500