Аляксандр Мікалаевіч Ляўданскі. Лёс і навуковая спадчына (да 130-годдзя з дня нараджэння)
Пра кнігу: Калектыўная манаграфія прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага навукоўца, археолага, музейнага супрацоўніка, выкладчыка, папулярызатара археалагічнай спадчыны – Аляксандра Мікалаевіча Ляўданскага (1893–1937). За пятнаццацігадовы перыяд свайго навуковага жыцця даследчык зрабіў неацэнны
ўнёсак у развіццё беларускай і расійскай археалогіі. Ён з’яўляўся арганізатарам і ўдзельнікам сістэматычных і планамерных даследаванняў на тэрыторыі БССР і па праве лічыцца заснавальнікам беларускай савецкай
археалагічнай школы. Прадстаўленая манаграфія прызначана для археолагаў, гісторыкаў, музейных супрацоўнікаў,
выкладчыкаў, студэнтаў гістарычных факультэтаў, краязнаўцаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй айчыннай навукі і адкрыццямі ў галіне першабытнай і сярэднявечнай археалогіі.
В. І. Кошман [і інш.] ; навук. рэд. В. І. Кошман ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі.
-
Фармат выдання
175Х245 -
Колькасць старонак
497 -
Год выдання
2025 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларуская навука -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
965
