Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі

Пра кнігу: Новая кніга Вольгі Гапеевай — гэта шэсць чароўных гісторый для дзяцей і не толькі. Дзівосныя насельнікі маленькага казачнага свету, створанага ці, можа, прыснёнага аўтаркай, перажываюць тое, што знаёма шмат каму з нас — маленькіх і дарослых. Гэта мудрая і кранальная кніга пра вельмі важныя рэчы.

Вольга Гапеева - аўтарка кніг «Няголены ранак», «Прысак і пожня», «Сумны суп», «(в)ядомыя гісторыі», «Чорныя макі», «Кэмэл-трэвэл» і інш. Стыпендыятка міжнародных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Аўстрыя, Нямеччына, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.). Творы Вольгі Гапеевай перакладзеныя на больш як 10 моваў свету. Аўтарка супрацоўнічае з электроннымі музыкамі, выступае з аўдыёвізуальнымі перформансамі. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мае ступень кандыдата навук, дацэнт. Займаецца літаратурным перакладам, даследаваннямі ў галіне філасофіі мовы, кампаратыўнай лінгвістыкі, сацыялогіі цела.

  • Аўтар
    Гапеева Вольга
  • Фармат выдання
    220Х205
  • Колькасць старонак
    76
  • Год выдання
    2020
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Галіяфы
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    400
/public/images/books/u1w4DSONhve3An5xbYWR.jpg
28.00 Руб

Іншыя кнігі аўтара

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!