Адкрыцці стагоддзяў
Пра кнігу: Каб іх пабачыць, не абавязкова выпраўляцца ў далёкія рызыкоўныя падарожжы. Варта ўважліва паглядзець вакол: прыручаныя цуды суседнічаюць з чалавекам штодзень. Новая кніга пісьменніцы Алены Масла “Адкрыцці стагоддзяў” расказвае менавіта пра іх: электрычнасць, вадаправод, камп’ютэр, сацыяльныя сеткі, караблі, аўтамабілі, радыё, інтэрнэт – ды іншыя вынаходніцтвы, якія сталі абавязковай часткай сучаснага жыцця. Пазнавальныя нарысы, якія складаюць кнігу, абавязкова ўтрымліваюць інфармацыю пра беларусаў ды іх дасягненні ў адпаведнай галіне. Да прыкладу, з кнігі вы даведаецеся, што зрабілі для развіцця ракетабудаўніцтва і асваення космаса выхадцы з беларускіх земляў Казімір Семяновіч і Барыс Кіт. Якім бачыўся космас Язэпу Драздовічу, нашаму мастаку тады, калі да яго асваення наперадзе былі дзесяцігоддзі? А ці ведалі вы, што Пол Бэран – “бацька” інтэрнэту, нарадзіўся ў Гродна? Наш зямляк Наркевіч-Ёдка, згодна захаваным дакументам, раней за ўсіх вынайшыў радыё – але не зафіксаваў сваё адкрыццё, бо быў заняты доследамі з электрычнасцю! Дзе ў Беларусі можна атрымаць “марскія” прафесіі? Што за славутыя Кася і Бася маюцца ў Гродна? Пра гэтыя ды іншыя цікавосткі чытачы даведаюцца з кнігі “Адкрыцці стагоддзяў”. Кніга напісана жывой мовай. Гісторыі, расказаныя Вучонымі Рыбамі, Мячом-прафесарам, Ягусяй Прыўкраснай, казачнікам Баем чытаюцца з цікавасцю і добра запамінаюцца. Бонусам кнігі будзе жартаўлівая віктарына, з якой чытачы даведаюцца, якія казачныя прадметы і героі ўвасобіліся ў сучасным жыцці. Ёсць і практычныя парады па стасунках у сацыяльных сетках; па захаванню экалагічнага асяродка і інш. Кніга цудоўна аформлена. Спалучыўшы фотаілюстрацыі і графічныя малюнкі выдатнага мастака Віталя Дудуранкі, В. Арлова стварыла сучасны дызайн выдання. Кніга прызначаецца як для чытання дзецьмі, так і для правядзення заняткаў на ўроках. Выдаўцы спадзяюцца, што яна будзе цудоўным падарункам, упрыгожыць кніжныя паліцы і дапаможа карысна бавіць час сям’ёй і падчас заняткаў у школе.
-
Аўтар
Масла Алена -
Фармат выдання
205Х270 -
Колькасць старонак
64 -
Год выдання
2020 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
205
![/public/images/books/QFrqKU6ZmOEw8hAxa9I4.jpg](/public/images/books/QFrqKU6ZmOEw8hAxa9I4.jpg)