Ад Ятвязі да Літвы. Arche N5, 2016

Пра кнігу: Аснову нумару складае манаграфія Аляксея Кібіня "Ад Ятвязі да Лiтвы. Палітычныя і сацыякультурныя трансфармацыі ў басейне Верхняга Нёмана ў Х—ХІІІ стагоддзях". У працы гісторыка Аляксея Кібіня, якая друкуецца ў нумары, гаворка ідзе ня толькі пра яцьвягаў. Гэта комплекснае дасьледаваньне прысьвечана гісторыі Беларусі напярэдадні інкарпарацыі беларускіх земляў у склад Вялікага Княства Літоўскага. Навізна й арыгінальнасьць працы — у высьвятленьні генэалёгіяў князёў, якія кіравалі ў XII-XIII ст. у Гародні, Наваградку, Слоніме, Ваўкавыску ды іншых беларускіх гарадох, у дасьледаваньні новых наратыўных крыніц, што кідаюць сьвятло на працэс славянізацыі Беларусі, нарэшце, у спробе адказу на пытаньне, чаму частка нашай зямлі называлася Чорная Русь. Тэме Ятвязі прысвечаны таксама матэрыял Яна Тышкевіча "Сярэднявечная Ятвязь".
Увагу чытача таксама прыцягне наватарская праца літоўскага гісторыка Вайды Камунтавічэне "Насельніцтва Ельненскай парафіі ў XVII ст. («Старая Літва», або ятвяскі сьлед у Віленскім біскупстве)", у якой на аснове касьцельных крыніц дасьледуюцца лёсы балцкага насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Гарадзенскай вобласьці ў XVII ст., а таксама востра крытычная рэцэнзія Алега Латышонка на кнігу брытанскага гісторыка Стывэна Роўэла "Уздым Літвы. Паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345", чый пераклад на беларускую мову выйшаў у 2015 годзе.

Аўтары: Латышонак Алег, Кібінь Аляксей, Камунтавічэне Вайда, Тышкевіч Ян.

  • Фармат выдання
    145Х215
  • Колькасць старонак
    336
  • Год выдання
    2016
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Гайсак
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    300
/public/images/books/5cflzgWeBEmor7HMnyYG.jpg
15.00 Руб

Нядаўна прагледжаныя

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!