Абвяржэнне

Пра кнігу: Некалі Вальтэр так сказаў пра свой збор твораў, дзе было каля сотні тамоў: “3 такім багажом да нашчадкаў не даехаць”. Максім Танк напісаў сямнаццаць паэтычных кніг, не лічачы паэмаў, перакладаў, вершаў для дзяцей, прыжыццёвых збораў твораў і шмат чаго іншага. Нешта пісалася на злобу дня — і засталося ў сваім часе. Нешта дазволіла аўтару застацца жывым, атрымаць свае ўзнагароды й пасады — і дзякуй Богу.

Але разам з тым пісалася паэзія. Па дзіцячы наіўная і афарыстычна мудрая. Іранічная і самаіранічная. На дзіва свабодная, на фоне тагачаснай гісторыі. На дзіва еўрапейская, калі згадаць пра тагачасную палітычную геаграфію. Магчыма, найцікавейшая паэзія сваёй эпохі.

У гэтую кнігу ўвайшлі толькі 100 вершаў, але тыя, што з пэўнасцю “даехалі да нашчадкаў”. Тыя, што належаць да корпусу найлепшай беларускай паэзіі XX стагоддзя — і, безумоўна, будуць цікавыя чытачам у XXI. У зборніку няма вершаў, якія нас з-пад палкі прымушалі вучыць у школе. Але і школьнікам кніжка прыдасца: напрыклад, каб паказаць настаўнікам класнага паэта, якога яны яшчэ не ведалі.

  • Аўтар
    Танк Максім
  • Фармат выдання
    130х200
  • Колькасць старонак
    132
  • Год выдання
    2012
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Логвінаў
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    200
/public/images/books/Vvex6YyJOj7nflq4mPoQ.png
19.50 Руб

Іншыя кнігі аўтара

Ave Maria. Вершы
21.00 Руб
Танк Максім 2023
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!