"Абрысы розныя": малюнкі і чарцяжы гетмана Януша Радзівіла
Пра кнігу: «Абрысы розныя» – гэта назва калекцыі ўласнаручных малюнкаў і чарцяжоў гетмана Януша Радзівіла, якая з’яўляецца ўнікальным зборам і не мае блізкіх аналагаў ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. На іх адлюстравана вялікая колькасць будынкаў і краявіды цэлых гарадоў усходніх зямель Беларусі і Украіны, якія значна пацярпелі або былі цалкам знішчаны ў час вайны 1648–1667 гг. Разам з тым, гэты збор уяўляе сабой зафіксаваныя на паперы роздумы і назіранні іх аўтара, які з’яўляецца адной з самых цікавых і супярэчлівых асоб у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII ст.
У кнізе апублікаваны малюнкі гетмана з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, зроблена іх атрыбуцыя, прааналізавана тэматыка выяў і асобных сюжэтаў, а таксама кантэкст іх стварэння. Кніга разлічана на даследчыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Вялікага Княства Літоўскага.
-
Аўтар
Волкаў Мікола -
Фармат выдання
145Х200 -
Колькасць старонак
159 -
Год выдання
2020 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларусь -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
500