Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе. Галерэя чалавечай думкі
Пра кнігу: Кніга знаёміць з двума творамі вядомага беларускага гуманіста, багаслова і дзеяча Рэфармацыі Андрэя Воляна (1530—1610), у якіх аўтар падымае пытаньні аб прававым забеспячэнні свабоды ў сучаснай яму грамадзянскай супольнасці Вялікага Княства Літоўскага ("Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе"), а таксама разважае аб маральных падвалінах і сэнсе чалавечага жыцця ("Пра шчаслівае жыццё, або найвышэйшыя чалавечыя вартасці").
Пераклад з лацінскай Уладзіміра Шатона.
Змест:
Раздзел І. Усе разумныя людзі высока цанілі свабоду.
Раздзел ІІ. Пра аблуднасць і недарэчнасць думкі, што свабода – гэта ўсёдазволенасць.
Раздзел ІІІ. Развагі аб свабодзе і яе сутнасці
Раздзел ІV. Царская ўлада была ненавісная колішнім грэкам і рымлянам, бо супярэчыла свабодзе.
Раздзел V. Якія ў грамадстве павінны быць законы, каб грамадзяне напраўду мелі свабоду.
Раздзел VІ. Пра траісты статус грамадзян у нашым грамадстве і пра тое, ці ўсе ў ім карыстаюцца аднолькаваю свабодай.
Раздзел VІІ. Знатнасць, яе сутнасць і паходжанне.
Раздзел VІІІ. Сёння знатнасць вызначаюць не на тых падставах, як у мінулыя вякі.
Раздзел ІX. Шляхта ў нашым грамадстве мае намнога большую свабоду, чым нобілі іншых народаў.
Раздзел Х. Несправядлівы закон аб забойстве, які дзейнічае ў нашым грамадстве, шмат у чым шкодзіць агульнай свабодзе.
Раздзел ХІ. Адсутнасць у нашым грамадстве законаў, якія каралі б за пралюбадзейства, значна парушае палітычную і грамадзянскую свабоду.
Раздзел ХІІ. Дзеля забеспячэння агульнай свабоды і грамадзянскага дабрабыту трэба выдаць законы, якія абмяжоўваюць п’янства.
Раздзел XІІІ. У свабодным грамадстве вельмі патрэбныя законы аб выдатках на раскошу.
Раздзел XІV. Няправільнае ўжыванне законаў моцна шкодзіць свабодзе.
Раздзел XV. Законы не садзейнічаюць захаванню грамадзянскай свабоды, калі няма ўлады, якая сочыць за іх выкананнем.
Пра шчаслівае жыццё або найвышэйшыя чалавечыя вартасці.
Біяграфічная даведка.
-
Аўтар
Волян Андрэй -
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
142 -
Год выдання
2009 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Выдавец Зміцер Колас -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
200