100 манет Вялікага Княства Літоўскага

Пра кнігу: Як прафесійныя гіды, аўтары вядуць чытача затравелымі сцежкамі нашай гісторыі: ад манеты да манеты. Для кожнай манеты падаецца якасная выява і пашпарт з інфармацыяй пра датаванне, памер, вагу, метал, месца адліўкі і калекцыйны кошт.
Альбом-энцыклапедыя “100 манет Вялікага Княства Літоўскага” падрыхтаваны знаўцамі нумізматыкі, але спадабаецца кожнаму, хто цікавіцца гісторыяй. Ён поўны сціслых і займальных фактаў пра грошы, якімі карысталіся на нашых землях 300–600 гадоў таму. Чым разлічваліся за каня ў часы Міндоўга, калі насамрэч былі выбітыя першыя манеты на тэрыторыі Беларусі, ці былі ў нас грошы з звярынага футра – у кнігу ўвайшлі ўсе найноўшыя звесткі пра нумізматыку Вялікага Княства, якія былі малавядомыя яшчэ 10 гадоў таму, дый дагэтуль да канца не асэнсаваныя.


Ілюстрацыі ў альбоме на кожнай старонцы. Гэта якасныя выявы ўсіх манет, а таксама старадаўнія карты і гравюры.


Аўтары кнігі — аўтарытэтныя даследнікі нумізматыкі Дзмітрый Гулецкі і Мікалай Дарашкевіч.

  • Аўтар
    Гулецкі Дзмітры,Дарашкевіч Мікалай
  • Фармат выдання
    220Х290
  • Колькасць старонак
    80
  • Год выдання
    2022
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Тэхналогія
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    580
/public/images/books/R6DdLqAHxQyj3Ue954gY.png
59.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць

Іншыя кнігі аўтара

Калекцыянер. Зборнік артыкулаў
30.50 Руб
Гулецкі Дзмітрый Зяньковіч Уладзімір 2014
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!