Як паверыць у Раство, ці Цуд, што адбыўся на Палессі
Пра кнігу: У глыбіні палескіх лясоў, сярод старажытных балот, дзе жывуць таямнічыя легенды, разгортваецца драматычная гісторыя маладога хлопца Ёсіпа. Каб дапамагчы каханай і яе сям’і, яму давядзецца прайсці праз выпрабаванні, якія вымяраюцца не толькі фізічнымі пакутамі, але і маральнымі дылемамі. Ёсіп шукае адказы на вечныя пытанні, паступова разумеючы моц сапраўднага сяброўства і кошт здрады, сілу дабра і веры ў справядлівасць. Палескія песні, мясцовая гаворка і элементы аўтэнтычнай культуры з’яўляюцца неад’емнай часткай гэтай захапляльнай аповесці, што дапаможа чытачу адчуць непаўторны смак Палесся. Гэта аўтарскі погляд на жыццё і смерць, дабро і зло, напоўнены эмоцыямі і
глыбокім разуменнем чалавечай душы.
Кніга ілюстраваная, на крэйдавай паперы.
-
Аўтар
Дзед Янкель -
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
244 -
Год выдання
2020 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Выдавец Р. М. Цымбераў -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
400
