Смак беларускай гісторыі. Супервокладка

Пра кнігу: У кнізе «Смак беларускай гісторыі» старадаўнія стравы адаптаваны пад сучасныя прадукты і тэхналагічныя прыёмы так, каб вы маглі лёгка паўтарыць гэта на сваёй кухні. Кожная страва суправаджаецца цікавай гісторыяй паходжання, рэкамендацыямі па падрыхтоўцы і, галоўнае, указаннямі, якія змены былі ўнесены ў зыходны варыянт.
Кніга змяшчае два раздзелы: «Гістарычнае беларускае меню XVIII–XIX стст. у сучаснай адаптацыі» і «Гістарычныя беларускія дэсерты XVIII–XIX стст. у сучаснай адаптацыі». Дэсертам надаецца вялікая ўвага, каб развеяць міф аб тым, што ў беларусаў не было салодкага. Гэта не так. Разнастайнасць шматлікай выпечкі, печыва, пірагоў, тартоў, марожанага і дэсертных салодкіх супоў уражвае. У кнігу ўвайшлі лепшыя рэцэпты і смакавыя спалучэнні, каб самы пераборлівы гурман знайшоў свой дэсерт.
Перад гатаваннем рэкамендуем азнаёміцца з гісторыяй кожнай стравы. Для гістарычнай кухні гэта вельмі важна, бо большасць рэцэптаў, што змешчаны ў кнізе, будуць для вас адкрыццём. Жадаем вам кулінарных поспехаў, і хай кожная страва створыць для вас святочны настрой і прынясе задавальненне. Паспрабуйце гісторыю на смак!

  • Аўтар
    Мікульчык Алена
  • Фармат выдання
    245Х290
  • Колькасць старонак
    141
  • Год выдання
    2022
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Беларусь
  • Вага г.
    880
/public/images/books/gC0eXwMUt89H47Wqy3Yp.jpg
25.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць

Іншыя кнігі аўтара

Нядаўна прагледжаныя

Мае цудоўныя калядныя гісторыі
59.00 Руб
Мірэй Савер, Дэльфіна Дзюмушэль, Эла Каальман, Карын Машон, Клэр Бертале 2023
Хай пануе на нашай зямлі супакой...
41.00 Руб
Дубоўка Уладзімір 2023
Английский язык на "отлично". 8 класс
28.50 Руб
М. Б. Котлярова, Т. Н. Мельник 2022
Па чырвоных стрэлках. Жахлівік
11.00 Руб
Хадасевіч-Лісавая Кацярына 2023
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!