Граматычны слоўнік дзеяслова

Пра кнігу: Граматычны слоўнік дзеяслова – нарматыўны граматычна-арфаграфічны даведнік, асноўнае прызначэнне якога – адлюстраваць сучаснае словазмяненне дзеяслова, даць поўную сістэму яго марфалагічных форм. Новае выданне слоўніка падрыхтавана з улікам тых тэндэнцый, што праявіліся ў сістэме літаратурнай мовы ў першай чвэрці новага тысячагоддзя. У аснову рэестра слоўніка пакладзены рэестр «Граматычнага слоўніка дзеяслова» 2013 года выдання, які дапоўнены новымі запазычанымі і ўласнабеларускімі словамі, што актыўна выкарыстоўваюцца ў сучаснай моўнай практыцы. Слоўнік змяшчае каля 34 тысяч дзеясловаў. Разлічаны на мовазнаўцаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў, вучняў і ўсіх носьбітаў беларускай мовы, якія жадаюць удакладніць свае веды пра напісанне і змяненне дзеясловаў.

Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; уклад.: В. П. Русак [і інш.] ; навук. рэд. В. П. Русак.

  • Фармат выдання
    210Х290
  • Колькасць старонак
    1151
  • Год выдання
    2024
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Беларуская навука
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    1200
/public/images/books/zYfZV1qQcJr0HdKUsx7R.jpg
90.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!