Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941-1944)

Пра кнігу: Зборнік дакументаў і матэрыялаў пра злачынствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў, іх масавыя зверствы ў адносінах да цывільнага насельніцтва і ваеннапалонных, пра нацысцкую палітыку генацыду на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Выдадзены ў 1995 г. у Мінску, дакументы на беларускай мове. З’яўляецца ўдакладненым і дапоўненым перавыданнем зборніка «Нацысцкая палітыка генацыду і “выпаленай зямлі” ў Беларусі 1941–1944» (1984).
У зборніку пералічаны 5 454 населеныя пункты, знішчаныя падчас карных аперацый разам з усімі ці часткай жыхароў, асобна паказаны тыя з іх, якія не адрадзіліся пасля вайны.
Названа больш за 220 месцаў прымусовага ўтрымання і знішчэння цывільнага насельніцтва, савецкіх ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, у т. л. працоўныя лагеры, гета, лагеры ваеннапалонных.
Упершыню апублікаваны спіс 380 савецкіх воінаў-ураджэнцаў Беларусі, якія загінулі ў «Шталагу 352» (гл. Масюкоўшчынскі лагер смерці).

Дадзена кароткая характарыстыка буйных карных аперацый акупантаў супраць партызан і мірнага насельніцтва рэспублікі.
У асобным раздзеле прыведзены сведчанні дакументаў і відавочцаў аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў на беларускай зямлі.
Зборнік ілюстраваны фотаздымкамі ваеннага часу.

Змест:
Уводзіны
Раздзел І. Фашысцкі генеральны план "Ост" ("Усход")
Населеныя пункты, знішчаныя разам з жыхарамі і не адноўленыя пасля Айчыннай вайны
Населеныя пункты, знішчаныя разам з жыхарамі і адноўленыя пасля Айчыннай вайны
Населеныя пункты, знішчыныя з часткай насельніцтва і не адноўленыя пасля Айчыннай вайны
Населеныя пункты, знішчаныя з часткай насельніцтва і адноўленыя пасля Айчыннай вайны

Раздзел ІІ. Нацысцкі канвеер смерці
Месцы прымусовага ўтрымання і знішчэння грамадзянскага насельніцтва. Лагеры ваеннапалонных
Спіс воінаў-ураджэнцаў Беларусі, якія загінулі ў нацысцкім лагеры ваеннапалонных "Шталаг №352"

Раздзел ІІІ. Карныя аперацыі фашысцкіх захопнікаў супраць партызан і насельніцтва

Раздзел ІV. Сведчанні дакументаў і відавочцаў

Заключнне
Заўвагі
Спіс скарачэнняў

Стан захаванасці кнігі добры.

  • Фармат выдання
    130х200
  • Колькасць старонак
    416
  • Год выдання
    1995
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    БелНДЦДААС
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    510
/public/images/books/lkKTRB5AU2EXDpOGCcuq.jpg
35.00 Руб

Нядаўна прагледжаныя

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!