Лета з цмокам Цвыркуном

Пра кнігу: «Гіпермаркет у падарунак» — гісторыя з мноствам загадак. Колькі цацак трэба для шчасця? Ці ўсіх цемра пужае? Хто грызе капусту на крамных паліцах? Чым лячыць жэлацінавага чарвячка? Алежка разгадаў гэтыя загадкі, перажыўшы незвычайную прыгоду
ў людным гіпермаркеце.
«Лета з цмокам Цвыркуном» — расказ пра эксперымент з «выжываннем у дзікіх умовах». Каго можна сустрэць у пячоры? Хто малюе наскальныя малюнкі? Ці ўмее цмок чытаць? Чым харчуецца? Дзе хавае скарбы? Цс-с-с... Таямніцу ён наўрад ці раскрые. Затое навучыць Стася пацешнаму ўменню і зладзіць фаер-шоу.
Чытайце і ўбачыце: прыгоды паўсюль падпільноўваюць ахвотных і дораць ім нечаканыя знаёмствы.

  • Аўтар
    Бучынская Наталля
  • Фармат выдання
    210Х290
  • Колькасць старонак
    55
  • Год выдання
    2023
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Беларусь
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    200
/public/images/books/spVY90IH1DMSinByojhO.JPG
24.50 Руб

Іншыя кнігі аўтара

Нядаўна прагледжаныя

Яноцік хоча быць першым
22.00 Руб
Сюзана Ізэрн, Лейрэ Салабэр'я 2024
Пярсцёнак. Выбраныя творы
17.50 Руб
Максім Багдановіч 2015
Азярніца Чорнага возера
12.00 Руб
Тамара Кавальчук 2025
Уладзімір Тоўсцік
35.00 Руб
Зінкевіч А.У. 2020
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!