Брашура "Набор выцінанак" (Раство)
Пра кнігу: Выцінанка - папулярнае ўпрыгожванне на вокны! У тваіх руках - лекалы, зробленыя ў лепшых беларускіх традыцыях гэтага віду народнага мастацтва. Яно вядзе свой пачатак на Беларусі ад ХVІ стагоддзя, калі маленькія ажурныя выразкі з паперы "кустодзіі" падкладаліся пад сургучовую пячатку дзяржаўных дакументаў Вялікага Княства Літоўскага. Выразкі з паперы былі ўпрыгожваннем шляхецкіх жаночых альбомаў, неад'емнай вясельнай часткай беларускіх габрэяў, дэкорам сялянскага жытла і забаўкай для дзяцей.
Аўтар распрацовак - народны майстар выцінанкі Вольга Palunisa выразала сняжынкі разам з маці ў сваім дзяцінстве і памятае выцінанкі, якія рабіла яшчэ яе бабуля.
Выразанне выцінанак прыцягвае святочны настрой. Рабіць гэта можна сам насам, альбо вялікай кампаніяй - гэта заўжды цікава і захапляльна!
Для кожнай выцінанкі маецца ўнікальны QR-код для відэа-дапамогі па вырабе. Усяго 18 выцінанак.
Беларускае мастацтва выцінанкі мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
-
Фармат выдання
210х220 -
Колькасць старонак
10 -
Год выдання
2020 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Медысонт -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
50