Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні. Зборнік навуковых артыкулаў. Выпуск 8
Пра кнігу: Восьмы выпуск выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні» прысвечаны пытанням дыялектнай лексікаграфіі, анамастыкі і тэкстаграфіі. Адметныя працы ў зборніку – гэта архіўная спадчына, якая ўключае «Грамматический очерк белорусского наречия дер. Чудина, Слуцкого уезда, Минской губернии», падрыхтаваны паводле праграмы Я. Ф. Карскага, а таксама апрацаваныя архівы «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак».
Унікальны характар маюць запісы ўзораў маўлення, сабраныя фактычна два стагоддзі назад (1827 г.) П. І. Кёпенам. Падаецца максімальна поўны на сёння збор мікратапонімаў з Светлагорскага раёна. Сучасная мясцовая беларуская гаворка ў форме тэкстаў прадстаўлена з розных рэгіёнаў Беларусі, значную частку матэрыялаў складаюць запісы маўлення з Гомельшчыны, Магілёўшчыны.
Інфармацыйна-даведачны блок матэрыялаў уключае паказальнік слоў, спісы скарачэнняў і лексікаграфічных, лінгвагеаграфічных крыніц і іншыя звесткі.
Зборнік з’яўляецца важным укладам у практычную рэалізацыю фундаментальнага праекта «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак», запатрабаваны сярод лінгвістаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто працуе з родным словам.
-
Фармат выдання
220Х290 -
Колькасць старонак
429 -
Год выдання
2026 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Беларуская навука -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
800