Зінаіда Бандарэнка. Мой шлях да Беларусі
Пра кнігу: Ёсць імёны, якія самі па сабе гісторыя. Адно з такіх імёнаў — Зінаіда Бандарэнка. З Зінаідай Бандарэнка звязана нараджэнне нашага нацыянальнага тэлебачання.
Дзясяткі гадоў з дня ў дзень мы бачылі на экранах сваіх тэлевізараў гэтую прыгожую жанчыну, навіны «гаварылі» яе голасам. У гэтай кнізе яна сама расказвае пра сябе і пра савецкі, ужо міфалагізаваны, час. Яна — бясцэнны сведка, а сведка — гэта той чалавек, якому мы, знявераныя ў савецкіх ідэях, а таксама ў постсавецкім часе, яшчэ давяраем, бо мы па-ранейшаму несвабодныя. Свабода, як жар-птушка, заўсёды вабіць нас і вырываецца з рук. Аўтар гэтай кнігі разважае пра сябе і пра тое, чаму пакуты нашага народа не канвертуюцца ў свабоду, а занявольваюць нас. Мы прывыклі казаць пра свае пакуты, а свабоды баімся.
Такія кнігі вучаць нас свабодзе. Адгарніце першую старонку — і пачынайце думаць...
Святлана Алексіевіч
Зiнаіда Аляксандраўна Бандарэнка
Нарадзiлася 25 красавіка 1939 года ў Мінску.
У першыя дні вайны трапіла на Гомельшчыну.
У 1956 годзе скончыла сярэднюю школу, дзе хадзіла ў драматычны гурток.
Пасля школы вучылася ў медвучэльні і займалася ў тэатральнай студыi. Прайшла па конкурсе на Гомельскае тэлебачанне.
3 1959 года дыктар Гомельскай абласной студыі тэлебачання.
З 1962 па 1998 год працавала на Беларускай рэспубліканскай студыі тэлебачання.
У 1968 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт.
З 1982 года мастацкі кіраўнік групы дыктараў.
У 1985 годзе атрымала ганаровае званне Народнай артысткі Беларусі.
У 1998 годзе па прычыне нязгоды з моўным курсам новага прэзідэнта звольнілася з працы.
Працавала вядучай Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі.
Прадстаўляла Беларусь на фестывалях СССР i за мяжой.
Творчую дзейнасць З. А. Бандарэнка вызначаюць артыстызм, абаяльнасць, нацыянальны характар.
-
Аўтар
Зінаіда Бандарэнка -
Фармат выдання
110Х165 -
Колькасць старонак
236 -
Год выдання
2020 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Медысонт -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
600
