Шлюбная ноч
9.00 Руб
2015
Пра кнігу: Аўтабіяграфічная кніга Барыса Манцэвіча расказвае пра лёс беларускага хлопчыка ў змрочныя гады Другой сусветнай вайны. У выніку драматычных падзей яго сям’я трапіла ў партызанскі лагер. Падчас наступлення Чырвонай Арміі ў 1944 годзе разам з іншымі дзецьмі героя кнігі перакідваюць на самалёце праз лінію фронту і неўзабаве ён трапляе ў дзіцячы дом у узбецкай Фергане.
Кніга нарадзілася на падставе дзённікавых запісаў, якія аўтар пачаў рабіць у 1947 годзе. Успаміны багатыя на падрабязнасці, якія можна было заўважыць толькі ў дзіцячым узросце.